Фотаздымак яйка пакуль выйграе — больш за 31 мільён лайкаў, у фота мадэлі — больш за 19 мільёнаў.
Між тым, карыстальнікі сацыяльных сетак сталі жартаваць пра гэта.
У канцы дня стала вядома, што акаўнт яйка належыць карыстальніку з Лондана.
На пытанне, чаму яйка, карыстальнік адказаў: «Я падумаў, што было б цікава паспрабаваць пабіць рэкорд чымсьці настолькі простым, наколькі гэта магчыма. Так я прыняў рашэнне аб яйку. На самай справе я проста падумаў, што было б смешна, калі б нешта настолькі простае, як яйка, магло атрымаць карону».
Што далей будзе з акаўнтам, у якім сёння 3,6 мільёна падпісчыкаў і адзіны пост, уладальнік пакуль не адказаў.
Чытайце таксама:
Гэтае ФОТА стала самым папулярным у гісторыі інстаграма — 25 мільёнаў лайкаў





