Патрабаванні да суіскальнікаў вучоных ступеней неабходна яшчэ больш павысіць.Такую задачу паставіў сёння Аляксандр Лукашэнка, уручаючы дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова‑педагагічным работнікам.
«Няхай дактароў навук будуць дзесяткі, але толькі пры ўмове, што яны павінны пакласці на стол тое, за што заўтра возьмуцца работнікі вытворчасці.Я выводжу за дужкі фундаментальныя даследаванні. Доктарская дысертацыя — гэта адкрыццё. Іншага падыходу быць не павінна. І не дай Бог, мы выявім хоць адну дысертацыю, дзе пакладзены апісальны прынцып. Такія вучоныя са ступенямі нам не патрэбны», — заявіў ён.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў гэтым павінны быць зацікаўлены і самі вучоныя. На яго думку, дзяржава мае права запатрабаваць з вучоных за вынік, паколькі ідзе ім насустрач, павялічваючы «цану» вучонага: і зарплаты, і даплаты, і выплаты маладым вучоным. «Патрабаванні ўзрастуць. Прашу гэта ўлічыць і не чакаць дадатковых нарматыўных актаў, каб рэалізаваць гэта патрабаванне», — сказаў беларускі лідэр.
Ён таксама дадаў, што ў бліжэйшы час сур’ёзна праверыць, як выканана аналагічнае патрабаванне, дадзенае ўраду, Нацыянальнай акадэміі навук і іншым адказным.
0
0
0
0
0
0