Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 275 пра дзяржаўныя узнагароды. Медалёў і ордэнаў ўдастоены больш за 80 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.
Сярод іх і камандзір вучэбнай мотастралковай роты 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра Дзмітрый Філіповіч, які ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць», перадае прэс-служба Міністэрства абароны.
Фота: Вайсковае інфармацыйнае агенцтва «Ваяр»
Сёлета ў сакавіку Дзмітрый здейсніў сапраўдны подзвіг. На занятках па агнявой падрыхтоўцы, выконваючы практыкаванне па кіданні гранаты РГД-5, вайсковец тэрміновай службы выпусціў яе ў акоп.
Кіраўнік заняткаў старшы лейтэнант Дзмітрый Філіповіч паспеў у лічаныя секунды адцягнуць свайго падначаленага ад акопа і закрыў яго сваім целам. Абодва вайскоўцы тады атрымалі толькі нязначныя траўмы мяккіх тканак ног.