Урад Даніі разглядае пытанне пра ўзмацненне кантролю на мяжы са Швецыяй пасля выбуху ля ўрадавай установы ў Капенгагене, перадае Reuters.

«Мы разгледзім магчымасць аховы нашай мяжы са Швецыяй лепшым і больш разумным спосабам», — сказала прэм'ер Даніі Метэ Фрэдэрыксен.

Данія і Швецыя злучаныя Эрэсунскім мостам праз 16-кіламетровы праліў. Тысячы грамадзян штодня перасякаюць мяжу на цягніку або аўтамабілі.

«У нас не можа быць такога, што вы можаце прыехаць са Швецыі ў Данію і размясціць выбухоўку ў цэнтры нашай сталіцы», — сказала Фрэдэрыксен.

У сераду дацкая паліцыя заявіла, што арыштавала 22-гадовага грамадзяніна Швецыі і выдала міжнародны ордар на арышт яшчэ аднаго шведа ў сувязі з выбухам ля ўваходу ў будынак падатковай службы ў Капенгагене.

Выбух прагрымеў у ноч на 7 жніўня, адзін чалавек атрымаў раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0