Ларыса Рослік пасля вынясення прысуду развітваецца з сынам і 15-гадовай дачкой

Ларыса Рослік пасля вынясення прысуду развітваецца з сынам і 15-гадовай дачкой

Мінскі абласны суд 4 верасня вынес прысуд па другой справе Сяргея Барысевіча, піша Tut.by.

Экс-кіраўнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргей Барысевіч з улікам папярэдняга прысуду атрымаў 13 з паловай гадоў пазбаўлення волі, гэта значыць тэрмін павялічаны на паўгода. Барысевіча, як і ў першым працэсе, што завяршыўся абвінаваўчым прысудам на 13 гадоў, абвінавачвалі ў атрыманні хабару (частка 2 артыкула 430).

Экс-загадчык камбіната школьнага харчавання (КШП) Ленінскага раёна Браніслаў Рослік прызнаны вінаватым у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, ч. 4, арт. 210; злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, атрыманні хабару, ч. 2 і ч. 3 арт. 430; дачы хабару ч. 2 арт. 431) і прысуджаны да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Па ч. 2 арт. 424 (злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) яго апраўдалі.

Яго жонка, кладаўшчык КШП Ларыса Рослік была прызнаная вінаватай па артыкуле махлярства, ч. 4 арт. 209 КК. Яе прысудзілі да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Пры гэтым, да прысуду яна заставалася на свабодзе — у пары ёсць непаўналетняе дзіця.

Экс-галоўны бухгалтар і намеснік кіраўніка КШП Ленінскага раёна Аляксандра Мамацюк за махлярства (ч. 4 арт. 209); пасрэдніцтва ў хабарніцтве (ч. 1 арт. 432) і крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (ч. 4 арт. 210) прысуджана да 7 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Пазоў камбіната школьнага харчавання да абвінавачаных задаволілі: суд пастанавіў спагнаць з Браніслава Росліка і Аляксандры Мамацюк 31,7 тысяч рублёў, і 59 тысяч рублёў - з Ларысы Рослік, і зноў жа, Аляксандры Мамацюк.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0