Тэрмін рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве ў Мінску комплексу каля Белдзяржцырка перанесены на 2022 год. Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы ад 18 верасня №346, паведамляе БелТА.

Калі раней па ўказе будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў Мінску ў квартале праспект Незалежнасці — вуліца Янкі Купалы — рака Свіслач планавалася з гасцініцай, то цяпер гэта пазіцыя выключана.

У чэрвені 2018 года стала вядома, што будынак ля Белдзяржцырка ў Мінску, які першапачаткова планаваўся як гасцініца, будзе перапрафіляваны ў офісны цэнтр. Паведамлялася, што цэнтральны будынак будзе выкарыстаны «Сбербанкам» пад пераезд беларускага «БПС-Сбербанка». Рэшту месца планавалася задзейнічаць пад офісы, крамы, кавярні і рэстараны.

Раней кіраўнік расійскага «Сбербанка» Герман Грэф у эфіры тэлеканала СТВ заяўляў, што будынак ля Белдзяржцырка на беразе Свіслачы плануюць дабудаваць у 2020 годзе. Падрадчык абраны — гэта адна з будаўнічых кампаній групы «Сафмар» мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0