Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У чацвер ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), паведамляе pogoda.by

На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -3.. + 3°С, максімальная днём 0.. + 6°С, у заходніх раёнах +7.. + 9°С.

29 лістапада, у пятніцу, надвор'е абумовяць франтальныя раздзелы. Кароткачасовыя дажджы; ноччу па ўсходзе мокры снег. Вецер месцамі парывісты. Ноччу -2.. + 4°С, па паўднёвым захадзе краіны да + 6°С, днём +2.. + 9°С.

У суботу, 30 лістапада, з акваторыі Балтыкі чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў, якія прынясуць халодныя паветраныя масы паўночных шырот. Тэмпература паветра на працягу сутак 0.. + 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0