vk.com/publicdrogichin

vk.com/publicdrogichin

Незвычайны транспартны сродак быў заўважаны на вуліцах Брэста ў пачатку тыдня. Затым у Драгічыне яго спыніў супрацоўнік ДАІ — фота размешчана ў мясцовым пабліку Укантакце, паведамляе Брэсцкая газета.

Дзіўны транспартны сродак — гэта веламабіль. У параўнанні з роварам, ён мае лепшую абцякальнасць, абарону ад непагадзі і больш камфартабельную пасадку. Хуткасць гэтага транспартнага сродку на дарозе складае 40- 50 км/г.

А вось і яго гаспадар. Мяркуючы па інстаграме, тры дні таму ён яшчэ быў ў польскім Цярэспалі, два дні таму ўжо ганяў па Брэсце, потым апынуўся ў Кобрыне і накіраваўся ў бок Пінска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0