Delfi.lt
Пра гэта патрыярх літоўскай незалежнасці, першы фактычны кіраўнік Літвы ў пачатку 1990-х Вітаўтас Ландсбергіс заявіў у інтэрв'ю Delfi.
Ландсбергіс заклікаў не здавацца і пярэчыць будаўніцтву Беларускай АЭС у Астраўцы. «Здаецца, няма ў свеце іншай такой краіны, якая пасля савецкай агрэсіі зрабіла б Літве такую гадасць, як Беларусь у Астраўцы. І за што, у чым Літва правінілася перад сястрой-Беларуссю? Але тут мы не мелі рацыі, наўрад ці засталася гэтая сястра Беларусь, можа, яна скавана, спавітая, стала толькі дадаткам да імперыі «, - сказаў Ландсбергіс.
Паводле яго слоў, Літва не мусіць забываць, хто «рэальны агрэсар і корань зла», павінна дэманстраваць вытрымку і рашучасць не здавацца, нават калі будуць казаць, што гульня прайграная.