2 сакавіка ў Латвіі быў зафіксаваны першы выпадак заражэння каранавірусам COVID-19. Першы пацыент — жанчына, што заразілася вірусам у Італіі. Яна дастаўлена ў Цэнтр інфекталогіі, піша Delfi.

Жанчына заразілася падчас знаходжання ў Мілане. У Латвію яна разам з сям'ёй прыляцела рэйсам BT226 з Мюнхена.

У самалёце знаходзілася 145 пасажыраў, 24 з іх ляцелі ў радыусе двух радоў ад інфікаванага чалавека. Восем з іх з'яўляюцца жыхарамі Латвіі. Усе астатнія пасажыры не знаходзіліся ў кантакце з хворымі.

У латвійскіх уладаў ёсць спіс пасажыраў самалёта, і з тымі, хто ляцеў каля інфікаванай жанчыны, ужо вядзецца праца.

Хоць шанец заражэння каранавірусам у гэтым выпадку мізэрны, латвійскія медыкі рэкамендуюць усім пасажырам рэйса BT 226 Мюнхен-Рыга ў найбліжэйшыя два тыдні ўважліва сачыць за сваім станам здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0