© SKOGUR.IS

© SKOGUR.IS

Служба лясной гаспадаркі Ісландыі заклікае грамадзян абдымаць дрэвы, паколькі меры сацыяльнага дыстанцыявання з-за пандэміі забараняюць людзям набліжацца адно да аднаго, піша РБК.

У лясным масіве Халармстадур на ўсходзе краіны ляснічыя рэгулярна расчышчаюць ад снегу сцяжынкі, каб мясцовыя жыхары маглі атрымліваць асалоду ад прагулак на свежым паветры, не ўступаючы ў кантакт з людзьмі з-за рызыкі заражэння каранавірусам.

«Калі вы абдымаеце дрэва, то адчуваеце яго цяпло спачатку ў пальцах ног, потым у грудзях, а потым і ў галаве. Гэта цудоўнае адчуванне расслабленасці, якое рыхтуе вас да новага дня і новых выклікаў», — пераконваюць ляснічыя.

Яны рэкамендуюць грамадзянам заходзіць далей углыб лесу, а не спыняцца ля першага дрэва: «Тут шмат дрэваў — выбірайце не абавязкова самыя высокія, з тоўстымі стваламі, можаце падысці да любога».

У гэтай працэдуры спешка толькі замінае, падкрэсліваюць ісландцы. «Удзяліце дрэву хоць бы пяць хвілін — гэтага цалкам дастаткова. Можна прыходзіць за абдымкамі некалькі разоў на дзень. Але калі атрымоўваецца прыйсці ў лес толькі аднойчы, эфект будзе доўжыцца доўгі час. Заплюшчвайце вочы, калі абдымаеце дрэва, можна прыціснуцца да ствала шчакою, каб адчуць, як паток энергіі перацякае з дрэва проста ў вас. Гэта сапраўды можна адчуць», — упэўненыя ляснічыя Халармстадура.

Каб мясцовыя жыхары захоўвалі дыстанцыю, на сцяжынках пакінулі спецыяльныя пазнакі з інтэрваламі 2 м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0