Фота Дзмітрыя Суганяева

Фота Дзмітрыя Суганяева

Па стане на сёння амаль паўсюдна на рэках Беларусі назіраецца спад узроўню вады. Гэта будзе працягвацца і ў далейшым, паведамілі ў Гідрамеце, піша «Звязда».

Зніжэнне ўзроўню вады будзе адбывацца з інтэнсіўнасцю 1-6 сантыметраў за суткі. 

Нязначны рост узроўню вады з інтэнсіўнасцю 1-5 сантыметраў за суткі цяпер назіраецца на Заходняй Дзвіне на ўчастку Сураж — Ула, Нёмане каля Гродна і некаторых малых рэках.

На Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, Сожы каля Крычава і Слаўгарада ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за адзнакі, якія лімітуюць суднаходства. А на Сожы пад Гомелем узровень вады блізкі да небяспечна нізкай адзнакі. У найбліжэйшыя дні тут стануць горшымі ўмовы для працы рачнога транспарту. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0