У Мінску затрымалі музыку Максіма Субача — удзельніка музычных праектаў TonqiXod і Subtonans, а таксама сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, паведамляе Будзьма.

Пра затрыманне паведаміла ў фэйсбуку першая намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай. 

Па яе словах, увечары ў нядзелю Максім Субач быў на выбарчым пікеце — гэта пацвярджае яго жонка. Апошняя сувязь з ім была ў нядзелю а 23-й. 

«У панядзелак пасля 16 гадзінаў менеджар з працы Максіма пазваніў яго маме і спытаў, дзе Максім, бо той не выйшаў у панядзелак на працу», — піша Нядбай. 

Пошукі Субача далі пэўны плён: яго маці патэлефанавалі з Цэнтральнага РУУС Мінска і паведамілі, што сын затрыманы за дробнае хуліганства. Пазней паведамілі, што яго пераводзяць у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна. 

«Сёння ў ЦІПе на Акрэсціна кажуць, што Максіма няма ў іх, а ў Цэнтральным РУУСе кажуць, што перавялі і ў іх таксама няма. Нібыта заўтра суд», — дадае Нядбай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?