Сцэна са спектакля «Вельмі простая гісторыя» Гродзенскага драмтэатра

Сцэна са спектакля «Вельмі простая гісторыя» Гродзенскага драмтэатра

Драматычны тэатр пераводзяць у рэжым рэпетыцый, адмянілі ўсе спектаклі, хоць на паказы ў пятніцу і суботу ўжо раскупілі ўсе білеты. Афіцыйна — праз эпідэмічную сітуацыю, піша Радыё Свабода.

Звальняюць акцёра Ігара Уланава, Васіля Мініча і Наталлю Лявонаву пазбаўляюць прэмій і ўсіх даплат.

Нагадаем, што на мінулых выходных акцёры Гродзенскага тэатра спынілі спектакль, даведаўшыся, што іх калегі: заслужаны артыст Беларусі, рэжысёр-пастаноўшчык і акцёр Сяргей Курыленка і яго жонка Валянціна Харытонава, — затрыманыя на акцыі пратэсту.

Ігар Уланаў тады выйшаў на сцэну і агучыў гледачам, што яны прыпыняюць спектакль, бо вымушаныя ехаць у РАУС, калі іх калегі затрыманыя.

Справа мела працяг, акцёраў выклікалі да дырэктара, а ў тэатр прыязджаў кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік.

«Сустракалі нас як герояў — плакалі ўсе». У Гродне акцёры тэатра спынілі спектакль, калі даведаліся, што іх калег затрымаў АМАП 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0