Архіўнае фота. Tut.by
Гаворка ідзе пра «Штадлер», які выехаў з Гомеля а 7-й раніцы. Са слоў пасажыраў, цягнік праз 40 хвілін спыніўся на станцыі Хальч у Жлобінскім раёне і стаіць дагэтуль.
— Аб'явілі, што цягнік стаіць па тэхнічных прычынах. Спазняецца ўжо на 2,5 гадзіны. Насупраць мяне пара — у іх у 12.30 вылет з Мінска. Але паабяцалі, што, як толькі «Штадлер» прыбудзе ў Мінск, іх ужо будзе чакаць аўтобус — адвязе ў аэрапорт. Тым, хто не хоча чакаць, прапанавалі вярнуцца ў Гомель на іншым цягніку. — распавядае падрабязнасці Міхаіл.
— Цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 707 Гомель-Мінск, адпраўленнем з Гомеля 16 лютага 2021 года ў 7.00, у сувязі з тэхнічнай няспраўнасцю рухомага складу быў спынены на перагоне Салтанаўка — Хальч у 7.40, — паведамілі ў БЧ. — Беларускай чыгункай прымаюцца ўсе неабходныя меры па ліквідацыі няспраўнасці. Прыкладна цягнік прыбудзе ў Мінск са спазненнем на 2 гадзіны 30 хвілін. Беларуская чыгунка прыносіць свае прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці.