«Бяспека пацыента — вышэйшы прыярытэт для AstraZeneca. Рэгулятары ўхваляюць толькі вельмі эфектыўныя і бяспечныя вакцыны, і вакцына AstraZeneca — адна з іх. Бяспека вакцыны старанна вывучалася, і (…) пацверджана, што ў цэлым яе добра пераносяць», — заявіў прадстаўнік кампаніі.

На цяперашні момант дзевяць еўрапейскіх краін спынілі або часова абмежавалі вакцынацыю прэпаратам AstraZeneca з-за трамбозу ў пацыентаў, якія паспелі ім прышчапіцца. Аўстрыя, Эстонія, Латвія, Літва і Люксембург спынілі выкарыстанне прэпарата з канкрэтнай партыі ў мільён доз, якая была пастаўлена ў 17 краін Еўропы. Пры гэтым Данія, Ісландыя і Нарвегія спынілі ўсе свае пастаўкі гэтай вакцыны.

Данія прыпыніла вакцынацыю AstraZeneca пасля ўскладненняў у шэрагу людзей

Усяго, па звестках Еўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў (EMA), на тэрыторыі аб'яднання зафіксавалі 22 выпадкі трамбозу на тры мільёны прышчэпленых AstraZeneca. У рэгулятары не звязваюць гэту з'яву з ужываннем вакцыны, аднак расследаванне выпадкаў смерці працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0