«Мы сапраўды з ім асабіста знаёмыя. І што б я яму адказаў? Я б сказаў яму: «Будзьце здаровыя». Я зычу яму здароўя. Кажу гэта без іроніі, без жартаў. Гэта першае.

Другое, калі казаць шырэй па гэтай тэме, то вось што хацеў бы сказаць… У гісторыі кожнага народа, кожнай дзяржавы вельмі шмат цяжкіх, драматычных і крывавых падзей. Але калі мы ацэньваем іншых людзей або калі ацэньваем нават іншыя дзяржавы, іншыя народы, мы заўсёды глядзімся як быццам у люстэрка. Мы заўсёды там бачым сябе. Бо заўсёды перакладаем на іншага чалавека тое, чым мы самі дыхаем, чым мы з'яўляемся па сутнасці.

І вось ведаеце, я ўспамінаю, у дзяцінстве, у двары калі спрачаліся адзін з адным, мы казалі так: «Хто як абзываецца, той так і называецца». І гэта не выпадкова, гэта не проста дзіцячая прымаўка і жарт. Сэнс вельмі глыбокі ў гэтым псіхалагічны. Мы заўсёды ў іншым чалавеку бачым свае ўласныя якасці і думаем, што ён такі ж, як і мы. І, з гэтага зыходзячы, ацэньваем яго дзеянні і даем ацэнку наогул».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0