president.gov.by
«Не, зліццё дзяржаў у адну — не», — сказаў ён, адказваючы на пытанне. «А пытанні інтэграцыі: інтэграцыя — гэта ж пастаянны працэс, гэта жывы механізм. Пытанні інтэграцыі пастаянна на парадку дня», — дадаў ён.
Пуцін і Лукашэнка не ставілі за мэту выйсці на прарыўныя дамоўленасці, а абмяркоўвалі бягучыя справы, у тым ліку ў энергетыцы, паведаміў Пяскоў.
«Дастаткова працяглыя былі перамовы, працоўнае прагаворванне па эканамічным узаемадзеянні», — сказаў ён. Паводле яго даных, лідары гаварылі аб супрацоўніцтве ў высокатэхналагічных галінах, энергетыцы і іншых сферах.
«У асноўным [сярод тэм] гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва», — адзначыў Пяскоў. Па яго словах, у ходзе сустрэчы лідараў абмяркоўваліся «бягучыя справы».
«Нейкай мэты выйсці на нейкія прарыўныя дамоўленасці не стаяла, гэта звычайны працоўны працэс, які з'яўляецца неабходным для штодзённага функцыянавання нашых саюзніцкіх адносін», — падкрэсліў прадстаўнік Крамля.
Пяскоў адмоўна адказаў на пытанне, ці ўздымалася на сустрэчы тэма з'яўлення расійскай вайсковай базы ў Беларусі.