Будаўніцтва першага намётавага мястэчка для нелегальных мігрантаў, наплыў якіх з тэрыторыі Беларусі паставіў улады Літвы перад праблемай размяшчэння людзей, пачаўся ў літоўскім горадзе Пабрадзе, дзе знаходзіцца ўжо перапоўнены Цэнтр рэгістрацыі замежнікаў. Пра гэта ў эфіры нацыянальнага радыё LRT паведаміў начальнік цэнтра Аляксандрас Кіславас.

«На месцы, дзе плануецца зладзіць намётавае мястэчка, з дапамогай арміі пачаліся работы па падрыхтоўцы пляцоўкі. У лагеры можна будзе размясціць каля 350 чалавек», — сказаў ён.

Усе месцы ў цэнтры рэгістрацыі замежнікаў занятыя з мінулых выходных. Гэтая ўстанова ў горадзе Пабрадзе, размешчаным непадалёк ад мяжы з Беларуссю, адначасова можа прыняць да 240 чалавек. Тут да прыняцця рашэння па іх просьбе размяшчаюць асоб, што незаконна перайшлі мяжу Літвы і звярнуліся па прытулкак.

З пачатку года Літва сутыкнулася з большым наплывам нелегальных мігрантаў (у асноўным з краін Азіі) на мяжы з Беларуссю, чым за тры разам узятыя папярэднія гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0