Найбуйнейшую фракцыю ў Бундэстагу сфарміруюць сацыял-дэмакраты, якія, па папярэдніх даных, атрымалі 25,7% галасоў выбаршчыкаў (на мінулых выбарах у іх было 20,5%).
Сацыял-дэмакраты — 206 дэпутатаў (плюс 53 мандаты);
ХДС / ХСС — 196 дэпутатаў (мінус 50 мандатаў);
«Зялёныя» — 118 дэпутатаў (плюс 51 мандат);
Свабодныя дэмакраты — 92 дэпутаты (плюс 12 мандатаў);
«Альтэрнатыва для Германіі» — 83 дэпутаты (мінус 11 мандатаў);
«Левыя» — 39 дэпутатаў (мінус 30 мандатаў).
Паколькі ніводная з партый не атрымала абсалютнай большасці, для фарміравання ўрада ім прыйдзецца дамаўляцца аб стварэнні кааліцыі. У новым складзе Бундэстага парламенцкая большасць складае 368 дэпутатаў.