Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў. Фота: прэс-служба КДК

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў. Фота: прэс-служба КДК

Навошта КДК увогуле гэтыя інспектары? Ва ўказе Лукашэнкі адзначаецца: у мэтах забеспячэння сацыяльнай актыўнасці грамадзян, удасканальвання форм і метадаў грамадскага кантролю і для павышэння аператыўнасці і эфектыўнасці мерапрыемстваў, якімі займаецца Камітэт. Грошы на гэта выдзяляць з бюджэту.

Інспектары будуць прывязаныя да тэрытарыяльных органаў КДК па ўсёй краіне. Іх будуць прыцягваць на аналітычныя і кантрольныя мерапрыемствы, якія праводзяць падраздзяленні Камітэта. І могуць нават дапусціць да ахованай інфармацыі, праўда, давядзецца падпісаць абавязацельства аб неразгалошванні. Як і дружыннікам, інспектарам КДК выдадуць пасведчанні.

Варта адзначыць, што патрабаванні да такіх інспектараў вышэйшыя, чым да міліцэйскіх памочнікаў. Так, КДК гатовы супрацоўнічаць з кандыдатамі ад 25 гадоў, з вышэйшай, сярэдне-спецыяльнай ці прафесіянальна-тэхнічнай адукацыяй, дадаткова ацэняць асабістыя і дзелавыя якасці кандыдатаў.

У інспектары не возьмуць тых, у каго былі праблемы з законам, нават калі цягам года было ўсяго адно адміністратыўнае правапарушэнне (любое, нават парушэнне ПДР). 

Федэрацыя прафсаюзаў і іншыя грамадскія аб’яднанні могуць прадаставіць у КДК спіс сваіх намінантаў. 

Ніхто не вызваліць інспектараў ад асноўнай працы, дапамагаць КДК яны павінны ў свой вольны час. Камітэт можа, але не абавязаны плаціць грошы такім памочнікам.

Гэта будзе вырашацца напрыканцы каляндарнага года. Максімум, на што можа разлічваць інспектар, — 20 базавых велічынь (на сёння гэта 580 рублёў). Тым, хто за год асабліва адзначыўся, могуць зверху прыплаціць да 10 б. в. (на сёння гэта 290 рублёў). Які аб’ём работы пры гэтым давядзецца выканаць, урад не прапісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0