Скрыншот АНТ

Скрыншот АНТ

Раман па-ранейшаму знаходзіцца пад хатнім арыштам. У яго ёсць тэлефон, таму ён перыядычна стэлефаноўваецца з бацькамі, расказала яго мама Наталля. З верасня, кажа яна, ніякіх зрухаў у справе сына няма, «ён проста сядзіць пад замком». Колькі гэтая цішыня працягнецца, прызнаецца Наталля, нават адвакаты не ведаюць.

— Цяпер стан у Ромы падаўлены, дзень сурка. Калі ёсць інтэрнэт, ён можа нешта паглядзець у тэлефоне, а так чытае. Кажа: «Проста пражываю дні».

Калі з'явілася навіна пра самалёт, нас гэта схамянула. Узнікла надзея, што ў справе пачнуцца нейкія змены, — успамінае Наталля пра апублікаваны польскім бокам аўдыёзапіс перамоваў паміж дыспетчарам і пілотам пасаджанага ў Мінску ў маі самалёта Ryanair. — Сын жа сказаў: «А што гэта можа для мяне памяняць?»».

Па словах Наталлі, прашэння аб памілаванні Раман не пісаў.

— Я так разумею, яму нават не прапаноўвалі гэта зрабіць. Прынамсі, ён пра гэта не казаў, — апісвае сітуацыю Наталля. — Але як мама я магу дадаць ад сябе, і кожныя бацькі мяне зразумеюць: калі б ён гэта зрабіў, я б яго падтрымала. Я хачу, каб нашы дзеці выйшлі [на свабоду] здаровымі.

З блізкімі Сафіі Сапегі, працягвае суразмоўца, яны падтрымліваюць сувязь. Стэлефаноўваюцца прыкладна раз у два тыдні.

— Яе мама вельмі перажывае, плача, — распавядае Наталля і прызнаецца: ёй было складана чытаць негатыўныя каментарыі, якія з'яўляліся пад навіной аб прашэнні Сафіі.

— Тое, што перанеслі дзеці, праз што яны прайшлі… Я ні ў якім разе яе не асуджаю. Лічу, калі атрымаецца [аказацца на волі], то дай бог, каб атрымалася. Але іншая размова, ці атрымаецца. [ … ] Мы верым, і муж, і я сябе пераконваем, што трэба верыць [у лепшае]. Калі стэлефаноўваемся з Ромам, гаворым яму: «Трэба трымацца». Інакш жыццё губляе сэнс.

Сафія Сапега напісала прашэнне аб памілаванні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0