Вяртанне праз Керчанскі мост. Фота Мінабароны Расіі

Вяртанне праз Керчанскі мост. Фота Мінабароны Расіі

Вайскоўцы і баявая тэхніка, у тым ліку танкі, баявыя машыны пяхоты і артылерыйскія ўстаноўкі, па чыгунцы вяртаюцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі. Паводле звестак вайскоўцаў, войскі ўжо перасеклі Керчанскі праліў па Крымскім мосце.

Перад завяршэннем вучэнняў разлікі рэактыўных сістэм залпавага агню «Ураган» і «Град» правялі баявыя стрэльбы на палігоне Апук за 40 кіламетраў ад Керчы.

15 лютага Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што падраздзяленні Заходняй і Паўднёвай вайсковых акругаў рыхтуюцца вярнуцца ў воінскія гарнізоны пасля вучэнняў.

У ведамстве не ўдакладнялі, з якіх рэгіёнаў будуць вяртацца вайскоўцы.

У Міністэрстве адзначылі, што іншыя вайсковыя акругі (Цэнтральная і Усходняя, Паўночны флот), флаты і падраздзяленні ПДВ працягваюць удзельнічаць у вучэннях.

Даследчая група Conflict Intelligence Team (CIT) паведамляла, што па стане на вечар 13 лютага ў Чорным моры знаходзілася групоўка з 11 вялікіх дэсантных караблёў. Акрамя таго, у Чорным і Міжземным морах знаходзіліся тры крэйсерскія ўдарныя групы на чале з трыма ракетнымі крэйсерамі «Атлант».

Заснавальнік CIT Руслан Лявіеў казаў 6 лютага тэлеканалу «Дождь», што на палігоне Апук у Крыме заўважылі «кадыраўцаў» — полк «Поўнач», які дыслакаваны ў Грозным і ўваходзіць у структуру Расгвардыі. Аб вяртанні гэтага падраздзялення ў Грозны пакуль не паведамлялася, заўважае «Медуза».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0