Акрамя звыклага малака, у спіс уключаныя:

— кісламалочныя вадкія прадукты тлустасцю да 3,5 % (кефір розных гатункаў, сыроватка, ацыдафілін, ражанка), ёгурты з утрыманнем тлушчу да 2,5% без дадавання немалочных кампанентаў;

— тварог не больш за 9% тлустасці;

— сыр з утрыманнем тлушчу не больш за 24%;

— спецыялізаваны харчовы прадукт дыетычнага прафілактычнага харчавання (вызначаецца Мінздароўя).

Звычайна кожнаму работніку ў якасці кампенсацыі для аздараўлення за адзін працоўны дзень або змену належала выдаваць 0,5 л малака. Нормы выдачы іншых прадуктаў, якія трапілі ў спіс, наступныя: кефір, сыроватка, ацыдафілін, ражанка або ёгурт (на выбар) — 0,5 л, тварог — 100 г, сыр — 60 г.

Пастанова набудзе моц праз месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0