Пагадненне са следствам — гэта пісьмовыя «дамоўленасці» паміж абвінавачаным і пракурорам. У іх прызнаецца віна, а таксама ўказваецца, чым абвінавачаны можа дапамагчы следству.

Самы цяжкі артыкул КК, які быў прад’яўлены Сафіі, — 130-ы, аб распальванні варожасці. Ён прадугледжвае ад 5 да 12 гадоў калоніі.

Пракурор, а потым суд вырашаюць, што калі пагадненні былі выкананы, то па законе могуць даць не больш за палову максімальнага тэрміну.

Згодна з артыкулам 69.1 КК, выключэнне складаюць цяжкія ці асабліва цяжкія злачынствы, звязаныя з замахам на жыццё або здароўем чалавека. У такім выпадку тэрмін (калі чалавек супрацоўнічаў са следствам) не можа перавышаць дзвюх трацін максімальнага. 

Атрымліваецца, 6 год калоніі — максімальны тэрмін, які маглі даць Сапега з улікам яе супрацы са следствам. Яго яна і атрымала.

Згодна з артыкулам 72 КПК, орган, які вядзе судовы працэс, і службовыя асобы не маюць права выдаваць ні факт звароту абвінавачанага з хадайніцтвам аб заключэнні пагаднення, ні рашэнне пракурора на гэты конт.

Сам Следчы камітэт у сваім прэс-рэлізе факт дасудовага супрацоўніцтва ўказаў.

Чытайце таксама:

Сапега адпраўляюць у калонію на 6 гадоў, нягледзячы на супрацу яе і Пратасевіча са следствам

«Мы пра такое і блізка не думалі». Родныя — аб прысудзе Соф'і Сапега

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру