«У гэтым месцы Расіі заўсёды было складана ўтрымлівацца. І ўсё часцей Украіна праводзіла там тэхнічна інавацыйныя атакі, якія ўражваюць… часам з выкарыстаннем хуткасных рэактыўных самалётаў, а таксама ракетных сістэм», — заявіў Джасцін Бронк з Каралеўскага аб’яднанага інстытута абаронных даследаванняў у эфіры BBC News Channel.

Украіна пастаянна наносіла ўдары па расійскай СПА і іншых сістэмах на востраве, а таксама атакавала ўзбраенне, якое Расія спрабавала даставіць на Змяіны.

«Я думаю, гэта [сыход] усведамленне расіянамі таго, што цяпер Украіна мае значную колькасць рэактыўнай артылерыйскай зброі вялікай далёкасці. Яны маюць прастору, каб ударыць па востраве з берага. І таму, натуральна, гэта не жэст добрай волі, — сказаў Бронк. — Расія не мае добрай волі адносна Украіны».

Расійскі гарнізон на востраве Змяіны разгромлены. Масква назвала эвакуацыю яго рэштак «крокам добрай волі»

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру