Канстанцін Бурыкін у 1990-я і 2000-я быў ідэйным нацыстам, ён нават люстру ў кватэры зрабіў у выглядзе свастыкі і замаўляў сямейныя партрэты ў форме СС.

Гэта не перашкодзіла яму стаць святаром праваслаўнага прыходу ў Гатаве.

Пасля загаварыла яго родная дачка Аляксандра — яна расказала, як бацька яе біў, прывучаў да фалаімітатараў яе і малодшую сястру, а потым пачаў гвалціць сам. 

«Я хацела яго забіць», — казала нам Аляксандра. 

Чытайце таксама: «Расказала толькі маме, на яе магіле»: жудасная споведзь дачкі «бацюшкі са свастыкай» пра тое, што ён рабіў з ёй

У 2016-м Бурыкін атрымаў тры гады пазбаўлення волі за некалькі знойдзеных дома ржавых патронаў. Кулуарна лічылася, што патроны сталі проста нагодай для пасадкі. 

Як грамадзяніна Расіі, па выхадзе з калоніі ў 2019-м Бурыкіна дэпартавалі ў Расію. Там, у Сергіевым Пасадзе, ён жыве і цяпер, забраўшы з сабой дзяцей і другую жонку. 

Ягоная дачка Аляксандра тады казала, што баіцца яго вяртання ў Беларусь, каб забіць яе за яе словы. 

Але, хоць і выглядае фантастычна, Аляксандра Бурыкіна памірылася са сваім бацькам. 

Цяпер ён ужо не выглядае як брутальны сябра РНЕ — Бурыкін схуднеў, носіць акуляры. 

У сваіх сацыяльных сетках і ён і Аляксандра месяц таму пахваліліся, што «сям'я нарэшце разам». 

Аляксандра прывезла да яго свайго сына. 

Таксама яна апублікавала фота з мачыхай — са словаў Аляксандры, яна была вымушаная займацца з ёй сэксам, пакуль Бурыкін, гледзячы на гэта, задавольваў сябе сам.

«Мне сорамна было расказваць нават супрацоўнікам… але ён прымусіў заняцца гэтым і з Вольгай. Я так і зрабіла, як ён казаў. Але гэта быў адзінкавы эпізод з ёй, больш такога не паўтаралася. Я тады думала, што яна таксама не мае выбару. Ён не ўдзельнічаў, толькі ляжаў голы побач і глядзеў», — прызнавалася яна журналісту.

Чаму Аляксандра вырашыла дараваць, невядома. На пытанне журналістаў яна адказала «Да пабачэння». 

Чытайце таксама: «Калі ён біў унучку, я ішла ў ванну, каб не чуць». Ці падазравала цешча «бацюшкі са свастыкай» пра сэксуальны гвалт?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Тэкля / Адказаць
24.08.2022
Жах!
2
litwin / Адказаць
24.08.2022
Maskavity ....tam tak zausiudy bylo ...
2
Посадец / Адказаць
24.08.2022
Выглядят как семейка маньяков
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру