Фота: pixabay.com

Вы даўжэй захаваеце маладосць

Гэтая звыклая нам садавіна — цудоўная крыніца вітамінаў, мінералаў і антыаксідантаў, якія добра запавольваюць працэс старэння. Акрамя таго, гэтыя карысныя рэчывы дапамагаюць нашай скуры ззяць і надаюць нам здаровы і свежы выгляд. Вы заўважыце гэта ўжо праз некалькі дзён пасля таго, як пачняце часта есці грушы.

Стан вашых валасоў і пазногцяў палепшае

Грушы, багатыя карыснымі рэчывамі, дзейнічаюць на наш арганізм як мультывітамінныя таблеткі. Калі ў вас праблемы з валасамі ці пазногцямі, абавязкова ўключыце гэтую садавіну ў свой рацыён, бо грушы часам могуць добра замяніць модныя таблеткі прыгажосці.

Вы забудзеце пра запоры

У грушах шмат клятчаткі і цукру, таму яны добра ачышчаюць кішачнік і пазбаўляюць нават ад моцных запораў. Калі вы жадаеце вырашыць гэтую праблему, лепей есці грушы нашча.

Вы страціце лішнюю вагу

Хаця грушы і салодкія, у іх адносна мала калорый: у адным плодзе прыкладна 70 кілакалорый, больш за 2 грамы клятчаткі і шмат вады. Груша задаволіць ваша жаданне з’есці нешта салодкае, вы атрымаеце з гэтай садавіной шмат вады і энергіі, і пры гэтым — ніякіх лішніх калорый. Вось чаму грушы — добры перакус.

Вы стабілізуеце ўзровень цукру ў крыві

Хаця грушы і вельмі салодкія, яны добра ўплываюць на ўзровень цукру ў крыві, бо ў іх шмат клятчаткі і антацыянаў. Даследаванне, у якім узялі ўдзел не менш за 200 тысяч чалавек, паказала, што спажыванне не менш чым 5 порцый багатай на антацыяны садавіны ў тыдзень на 23% зніжае рызыку развіцця дыябету другога тыпу. Каб прадухіліць скачкі інсуліну, варта есці грушы пасля ежы ці з прадуктамі, багатымі на бялкі, тлушчы ці клятчатку, бо гэта зніжае іх глікемічны індэкс.

Вы знізіце рызыку раку

Ёсць даныя, што рэгулярнае спажыванне грушаў можа знізіць шансы захварэць на рак. Дзякуючы высокай колькасці флаваноідаў грушы зніжаюць рызыку раку малочнай залозы, таму жанчынам іх есці асабліва карысна. Акрамя таго, спецыялісты мяркуюць, што грушы могуць прадухіліць рак лёгкіх, страўніка і мачавога пухіра. 

Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт

Што пакласці дзіцяці ў ссабойку ў школу? Раіць дыетолаг

10 сезонных прадуктаў-вітамінаў, якія трэба набываць восенню

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Флор / Адказаць
02.09.2022
Падкажыце лепш, як хутка й надзейна дапамагчы ігрушы, вылекаваць яе ад "іржы" ? Бардосская сумесь, падобна, не эфектыўная.
0
Рэд. / Адказаць
02.09.2022
Флор, я асабіста пераспрабаваў розныя спосабы, ніводзін не працуе. Здаецца, вырошчванне грушаў у зонах, дзе завялася ржа, магчымае толькі калі браць устойлівыя да яе сарты. 
6
swert / Адказаць
02.09.2022
если каждый день есть груши, то вы можете стать взрывоопасным от наполнивших вас газов...))
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру