Большасць людзей выкарыстоўваюць пральны парашок або вадкасць і апалосквальнік. Чаму ж, калі звычайна выкарыстоўваем два адсекі, а ў пральнай машыне іх тры?

Адсек для апалосквальнікаў ведаюць амаль усе — ён пасярэдзіне і ў ім звычайна ёсць адзнака «MAX». У яго нельга класці парашок, бо гэта прывядзе да таго, што вопратка будзе нявымытай, дрэнна папранай і грубай, а таксама будзе пахнуць парашком. Да таго ж, такія рэчы могуць выклікаць сып ці алергію.

Дык што ж трэба класці ў якую ячэйку і навошта патрэбная загадкавая трэцяя?

Фота: inthewash.co.uk

Аддзяленне пасярэдзіне, якое часта пазначанае сімвалам кветкі, прызначанае для змякчальных сродкаў — апалосквальнікаў ці іншых сродкаў для змякчэння тканіны. У яго таксама можна змясціць самаробны сродак з воцату і эфірнага алею. Ён працуе не горш за магазінны. Мы ўжо пісалі пра гэтыя хатнія рэцэпты — пачытайце і паспрабуйце!

Адсек з сімвалам I (звычайна — крайні правы) прызначаны для мыйных сродкаў для папярэдняга мыцця. Яно патрэбнае для моцна забруджанай бялізны — на гэтым этапе можна дадаваць адбельвальнікі, адмысловыя сродкі для барацьбы з плямамі або адмысловыя сродкі для папярэдняга мыцця.

Адсек з сімвалам II прызначаны для мыйнага сродку для асноўнага мыцця.

Чытайце яшчэ:

Што танней — прымаць ванну ці душ? І яшчэ пяць карысных фактаў пра эканомію на камуналцы

Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект

Нейрабіёлаг прапанаваў пяць простых прыёмаў, якія дапамогуць знізіць рызыку дэпрэсіі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Пеленг / Адказаць
05.09.2022
Смешна. Ну, добра, цяпер, калі ласка, агучце інструкцыю па эксплуатацыі праса. Каму ж будзе прыемна надзяваць зьмятыя штаны ?
2
Уладзімір / Адказаць
05.09.2022
Няўжо нехта здзівіўся? :)))
0
Василий / Адказаць
06.09.2022
Спасибо, кэп
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру