Калаж: velobrooklyn.com

Прэм'ер-міністарка Ліз Трас прызначыла міністрам фінансаў Вялікабрытаніі Квасі Квартэнга, бацькі якога прыехалі з Ганы ў 1960-х гадах.

Джэймс Клеверлі стаў першым чарнаскурым міністрам замежных спраў. Маці новага кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі родам са Сьера-Леонэ, а бацька — белы. Клеверлі раней казаў пра тое, што з яго здзекаваліся, калі ён быў дзіцём.

Міністрам унутраных спраў стала Суэла Браверман, чые бацькі прыехалі ў Вялікабрытанію з Кеніі і Маўрыкія 60 гадоў таму.

На працягу многіх дзесяцігоддзяў брытанскі ўрад складаўся ў асноўным з белых мужчын. Толькі 20 гадоў таму, у 2002 годзе, чарнаскуры брытанец стаў членам Кабінета міністраў — Пол Баатэнг быў прызначаны галоўным сакратаром казначэйства.

«Тэмп задае палітыка. Цяпер мы ставімся да гэтай разнастайнасці як да нармальнай з'явы», — пракаментаваў сітуацыю Сандэр Катвала, дырэктар незалежнага аналітычнага цэнтра British Future, які займаецца пытаннямі міграцыі і ідэнтычнасці. Пры гэтым ён прызнаў, што «тэмп зменаў — незвычайна хуткі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Бондар / Адказаць
07.09.2022
То бок для ангельцаў важней колер скуры чым розум, досвед і іншае. Вось такое вылучэнне "чорных" і ёсць праява расізму, якую спрабуюць зафарбаваць выключным да іх стаўленнем. Расізм будзе пераможаны тад, калі з падобных з’яў пеоастануць рабіць сенсацыі.
2
кричащий курьян / Адказаць
07.09.2022
Честно говоря, проблема заключается не в том, что на такие должности не назначают белых людей. Проблема заключается в том, что на такие должности назначают людей руководствуясь исключительно цветом кожи. Разумное правило брать на работу по уму, а не по цвету кожи полностью нарушено.
5
Прплдм / Адказаць
07.09.2022
Пропал дом...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру