Фота: сайт Белгазпрамбанка

«Затрымалі 11 чалавек, усе — інкасатары банка, — распавёў «Зеркалу» адзін з чытачоў. — Усіх абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі і далі па 14 сутак.

Супрацоўнік Белгазпрамбанка таксама пацвердзіў: затрыманні інкасатараў былі.

«Некаторых затрымлівалі даволі жорстка. Аднаму нават зламалі плячо або руку — нібыта за аказанне супраціву. У саміх інкасатараў дома прайшлі ператрусы», — сказаў ён. За што затрымлівалі супрацоўнікаў, мужчына дакладна не ведае.

«У нас толькі ўрыўкавыя звесткі. Быццам бы за абразу Лукашэнкі ва ўнутраным чаце. Кажуць, хтосьці зліў іх перапіску».

Паводле звестак работніка банка, затрыманыя «10 або 11 чалавек», у тым ліку і начальнік службы інкасацыі.

«Цяпер яны на Акрэсціна, але кажуць, што імі ўжо цікавіцца СК, — дадае супрацоўнік.

Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» 8 верасня паведамляў, што затрыманых больш — 14 чалавек.

Пра такую ж колькасць ён працягвае сцвярджаць і цяпер. Акрамя таго, па ягонай інфармацыі, сёння ў банку прайшла атэстацыя старшыні праўлення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Страшна будзе / Адказаць
09.09.2022
Яго яшчэ чакаюць не тыя абразы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру