Анастасія Лазарэнка

«Насця са сваім сумленнем не засталася ўбаку ад абароны пацярпелых ад гвалту беларусаў»

«У сваім жыцці адным з самых сваіх найвялікшых дасягненняў я лічу маё сяброўства з Анастасіяй Уладзіміраўнай Лазарэнка. Для тых, каго яна абараняла, яна — Анастасія Уладзіміраўна, для супрацоўнікаў і знаёмых — Насця, для сяброў — Насценька. Анастасія Лазарэнка — гэта, на мой погляд, лепшы адвакат для таго, хто жадае, каб яго ўсёй душой падтрымалі і з найвялікшай пользай правялі яго справу, пры тым не было б патрэбна аддаць адвакату апошнія порткі. Адвакатам яна зʼяўляецца больш за 10 год і за гэты час не адна сотня людзей дзякуе ў душы за тое, што прыйшлі менавіта да Анастасіі Уладзіміраўны, каб атрымаць дапамогу ў сваіх жыццёвых цяжкасцях.

Калі надышоў 2020 год, Насця са сваім сумленнем не засталася ўбаку ад абароны пацярпелых ад гвалту беларусаў, і вельмі шмат людзей павінны падзякаваць гэтай прыгожай жанчыне за бясплатную і прафесійную дапамогу. Потым Насця таксама не склала рукі і ўсёй сваёй прафесійнасцю і абаяннем выцягвала людзей з-за кратаў, калі гэта было магчыма, змяншала тэрміны і сваёй цеплынёй адагравала душы тых, у каго магла.

Яна ўкладала ў кожнага, хто да яе звяртаўся, усю сваю душу, амаль забываючы, што дома чакае хворы сын, якога яна расціла адна да паўнагоддзя, ды стары бацька. Сваёй стараннасцю яна выратавала шмат людзей, якія зараз павінны падзякаваць ёй.

Але надышоў дзень 2 чэрвеня, калі яна была затрымана і змешчана ў СІЗА-1, дзе таміцца да гэтага часу. Гэтая прыгожая маладая жанчына ўсю сваю душу ўкладала ў тое, каб зменшыць пакуты іншых.

Яна знаходзіцца ў СІЗА-1 і чакае хаця бы таго, каб ёй напісалі пару добрых словаў ды сказалі, што з яе сямʼёй усё будзе добра. На жаль, цяпер не шмат засталося каля яе людзей, якія павінны дзякаваць ёй за яе бясконца добрую душу.

«Яна сама пабудавала сваю сядзібу»

На пытанне, чым у жыцці цікавіцца Насця, адказаць даволі складана, бо, як і большасці разумных ды высокаадукаваных людзей, кола яе захапленняў вельмі вялікае.

Па-першае, можна адзначыць, што яна сама пабудавала сваю сядзібу, без якой-небудзь дапамогі ад іншых людзей. За бацькам, напрыклад, яна ўсё цішкам заўжды рабіла нанова, каб было прыгожа ды акуратна. Насця заўжды цікавілася тым, што жыве ды расце: расліны, сабакі, іншыя хатнія жывёлы, лес, грыбы, рыбацтва ды шмат іншага. Усёй душой яна ўкладвалася ў сваю працу, бо заўжды хацела, ды хоча цяпер, зрабіць гэты свет лепшым, дапамагчы хоць каму. Ёй падабаецца прыгожая музыка, Іглесіас, напрыклад, і Маргарыта Ляўчук ёй падабаецца. Таксама Насце падабаецца, калі вакол усё прыгожа: ежа, абстаноўка, людзі, ды да яе заўжды цягнецца прыгажосць.

«Ёй сказалі, што сыну засталіся год-два жыцця»

Калі ў Насці быў самы складаны момант у жыцці, захварэў сын на «Крону» (хранічнае неспецыфічнае гранулематознае запаленне страўнікава-кішачнага тракта — Рэд.), яе пакінулі амаль усе сябры і адмовіліся сваякі.

Але ў той чорны час, калі ёй сказалі, што сыну засталіся год-два жыцця пад нажом хірурга, яна не здалася. Нягледзячы, што здаліся дактары, яна знайшла таго доктара, які змог ёй дапамагчы парадай і накіраваў яе у тым напрамку, які прывёў да добрых вынікаў.

Але ўсё лекі, якія былі патрэбныя, шукала і пакупала яна сама, сачыла за аналізамі, выбівала ў дактароў кірункі на гэтыя аналізы, а калі не магла, то плаціла за іх з апошніх грошай. І вось прайшло тры гады — сын здаровы, толькі патрэбна здаваць аналізы і сачыць за імі, вырас моцны і прыгожы хлопец, як малады явар.

«За кратамі займаецца спортам па сваёй праграме, малюе і піша лісты»

За кратамі Насця вельмі схуднела, але і падцягнула ўсё цягліцы. Чытае шмат кніг, пакуль іншыя вязні чытаюць «Архіпелаг ГУЛАГ», яна чытае Рэмарка, Оруэла, «Кветкі для Элджэрнона» і шмат іншага. Трымаецца годна! Калі ёсць магчымасць, займаецца спортам па сваёй праграме, малюе і піша лісты тым, хто застаўся разам з ёю, але такіх людзей не так шмат, як павінна было б быць. З тых лістоў аб гэтым усім і вядома. Калі хто-небудзь мае патрэбу, то яна дапамагае сваімі ведамі і падтрымкай, аддае амаль апошняе тым, у каго нічога няма. Але ёй ужо вельмі складана аддаваць сваю душу іншым людзям, бо ёй самой патрэбна дапамога, каб хто-небудзь сагрэў яе душу. Упершыню ў яе жыцці ёй патрэбна дапамога ад іншых людзей, але яна сама аб гэтым нікога і ніколі не папросіць, хаця ёй і вельмі цяжка».

Чытайце таксама: 

«Каля 120 адвакатаў вырашылі не працягваць сваю дзейнасць»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
падабаецца, калі вакол усё прыгожа: ежа, абстаноўка, людзі, ды да яе заўжды цягнецца прыгажосць / Адказаць
17.09.2022
"Ёй падабаецца прыгожая музыка, Іглесіас, напрыклад, і Маргарыта Ляўчук ёй падабаецца."

а мне не падабаецца ні Іглесіас, ні Ляўчук. што ў іх прыгожага?

https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/299434

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру