Фота: pixabay.com

Вы перасольваеце ці недасольваеце суп

Калі ў рэцэпце сказана, што трэба выкарыстаць чайную лыжку солі, гэта не значыць, што ў выніку ў вас атрымаецца ідэальная страва. Важна каштаваць суп падчас прыгатавання і дадаваць прыправы, калі вы адчуеце, што існуе такая неабходнасць, піша Huffpost.

Калі вы гатуеце суп дома, можа быць цяжка атрымаць у ім правільны ўзровень солі, бо па меры кіпення вадкасць выпараецца і суп робіцца больш салёным. Таму кухары раяць дадаваць соль паступова на працягу ўсяго гатавання: трохі ў пачатку, трохі ў сярэдзіне і яшчэ трохі солі ў канцы, калі суп амаль гатовы. Калі вы выпадкова перасалілі суп, гэта не бяда: пакладзіце ў яго некалькі кавалкаў бульбы, і яны ўбяруць у сябе соль.

Вы проста закідваеце ў суп усе інгрэдыенты

Па сваёй сутнасці суп — гэта проста куча інгрэдыентаў, якія варацца ў булёне. Але гэта не значыць, што вы павінны проста кінуць у гарачую ваду гародніну і мяса і больш нічога не рабіць.

Калі вы кладзяце ў суп цыбулю, трохі абсмажце яе перад гэтым: смажце цыбулю да празрыстасці, калі вы гатуеце суп на аснове булёну, і да карычневага колеру, калі вы гатуеце больш сытны суп. Гэта зробіць смак стравы багацейшым.

Яшчэ адзін лайфхак: такія травы, як чабор, размарын і лаўровы ліст, раяць дадаваць у суп у працэсе гатавання, а такія, як пятрушка, базілік і кінза, амаль у канцы варкі.

Вы гатуеце суп недастаткова шмат часу

Каб згатаваць добры суп, трэба час. Лепш за ўсё рабіць гэта на слабым агні, каб інгрэдыенты паспелі прапітацца смакам адзін аднаго і каб у выніку атрымаўся суп са збалансаваным смакам.

Супы з агародніны можна згатаваць за 45 хвілін, супы з фасолі і бабовых — за гадзіну-паўтары. Калі ж вы гатуеце суп з ялавічынай, трэба ад адной да дзвюх гадзін гатавання, каб мяса стала мяккім.

Вы заўсёды пакідаеце вечка на рондалі

Прыкрываць суп вечкам ці не? Гэта залежыць ад самога супу. Калі вы гатуеце яго на аснове бабовых, лепей прыкрыць суп вечкам, каб знізіць выпарэнне вадкасці і каб суп не атрымаўся занадта густым. Што да супоў на аснове мяснога булёну, іх лепей гатаваць без вечка. Але сачыце за тым, каб вадкасць не выпарвалася з рондаля занадта інтэнсіўна, і пры неабходнасці памяншайце агонь. Яшчэ адзін плюс такога гатавання: калі вадкасць выпараецца, гэта робіць пах супу больш інтэнсіўным.

Вы гатуеце ўсе інгрэдыенты ў супе аднолькавую колькасць часу

Каб ваш суп меў ідэальную тэкстуру, дадавайце ў яго інгрэдыенты ў залежнасці ад таго, колькі часу ім трэба на гатаванне. Напрыклад, цвёрдая гародніна накшталт бульбы гатуецца даўжэй, чым больш мяккая ці замарожаная гародніна, а бабовыя і зернебабовыя — даўжэй, чым макароны. Тыя прадукты, што гатуюцца даўжэй, варта класці ў рондаль у першую чаргу.

Рэцэпт на выхадныя. Гарбузовы суп — карысна, густа, цёпла

Беларускія баршчы. Усё пра іх

Боршч з рыбай, хатняя ражанка… Жанчына родам з акупаванага Марыупаля зберагае традыцыйныя рэцэпты. Для яе гэта акт супраціву

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Крук / Адказаць
27.09.2022
Лаўровы ліст таксама трэба класьці ў канцы варкі, хвілінаў за 10. І наконт солі не пагаджуся, трэба адчуваць страву, і будзе неабавязкова правяраць яе на соль сто разоў. Тым больш, што экстрэмальна гарачая страва (з агню) неабавязкова дазволіць вам адчуць тую соль правільна.
2
Axel Justas / Адказаць
27.09.2022
Парады з катэгорыя 'хадзіце ў лесе толькі паміж дрэвамі'. Ці гэта я такі дасканалы кухар, што пра ўсё сам даўно здагадаўся? ;-)
0
хх / Адказаць
28.09.2022
мда.піша Аўтар канечне прыкольна.
але нішто мне не заменіць ўражання ад аднойчы пабачанага тэксту пра боршч і 2 сасіскі. недзе я на жаль згубіла яго (гэты тэкст). там даводзілася, пра асаблівасці розных баршчоў - украінскага, русскага... а ў канцы прыводзіўся рэцэрт ісцінна беларускага баршчу, і сцвярджалася, што адметнасцю яго з'яўляецца менавіта гэты сакрэтны інгрэдыент - 2 сасіскі

мда. шкада, што згубіла той тэкст... стыль прыкольны. нечым падобны на стыль гэтага Аўтара
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру