Юрый Чыж выйшаў на волю на пачатку верасня, правёўшы ў СІЗА паўтара года па да канца не ясных абвінавачваннях.

У бізнэс-колах лічылася, што яго кашмарылі за нейкія таямнічыя мільёны, заробленыя, калі «пёрла» нафта, а ў наступным утоеныя. 

Фармальнай прычынай стаў працяг разборак з Япрынцавым-Чукісавым. Чыжу прыйшлося выкручвацца з пагашэннем доўгу пад пагрозай канфіскацыі дома ў Лагожаску. 

Канец гісторыі пра судовых выканаўцаў і Чыжа: былы алігарх прызнаў доўг, а разлік правялі па хітрай схеме

Пасля гэтай аперацыі Чыж падаў хадатайніцтва аб памілаванні і, пасля некалькіх месяцаў чакання, атрымаў станоўчае рашэнне. 

Вось толькі, выйшаўшы на волю, Чыж вырашыў не спыняць сваіх адносін з органамі крымінальнага пераследу. 

Як расказалі «Нашай Ніве» работнікі «Трайпл», Юрый Чыж напісаў заявы на свайго сына і нявестку. 

«Што там у іх адбываецца не разбярэш з адлегласці. Але Чыж і да пасадкі амаль разарваў адносіны з сынам і падазраваў яго ў нейкай здрадзе. Цяпер вось вырашыў гэта аформіць заявамі. Сэнс у тым, што ў яго нібыта нешта скралі ці падманулі», — сказаў нам работнік «Трайпл». 

Вядома, што Чыж перапісаў на нявестку свой дом у Драздах незадоўга да сваёй пасадкі, на фоне множных судоў, у якіх былыя партнёры і контрагенты патрабавалі з Чыжа выплат па даўгах. 

Былы дом Чыжа ў Драздах

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Справка / Адказаць
03.10.2022
Чиж, по сравнению с другими нуворишами, является просто ангелом.
1
Тт / Адказаць
03.10.2022
Не шкада Чыжа. Яго зладзейства ў старым горадзе, дзе ён збудаваў пачварны дом “У Троіцкого “, войдзе ў гісторыю як сімвал карупцыі, блата і здзека над горадам. Спадзяюся, пасля перамогі у Менскай гарадской рады знойдуцца сілы і сродкі прыбраць гэты дом.
0
Мойша / Адказаць
03.10.2022
Справка, такой же как і все, нет в нем нічего от ангела
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру