Старшыня Нарвежскага Нобелеўскага камітэта, які прысуджае Нобелеўскую прэмію міру, спадарыня Берыт Рэйс-Андэрсан адзначыла: дзякуючы сваім паслядоўным намаганням на карысць чалавечых каштоўнасцей, антымілітарызму і прынцыпаў права, «сёлетнія лаўрэаты аднавілі і ўшанавалі бачанне міру і братэрства паміж народамі Альфрэда Нобеля — бачанне, якое сёння найбольш патрэбнае ў свеце». 

Яна таксама заклікала беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага з турмы, каб ён мог прыехаць у Осла і асабіста прыняць узнагароду.

Камітэт выказаў спадзяванні, што прэмія падыме баявы дух праваабаронцы.

Сёння стала вядома, што беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Цяпер ён знаходзіцца за кратамі, як і многія іншыя беларускія праваабаронцы. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру