Аляксей Рэзнікаў. Фота: AP Photo / Michael Probst

Аляксей Рэзнікаў. Фота: AP Photo / Michael Probst

«Я сапраўды аптымістычны з нагоды таго, што танкі «Абрамс» магчымыя ў будучыні, і я ўпэўнены, што знішчальнікі тыпу F-16, F-15 або «Грыпен» са Швецыі таксама будуць магчымыя», — сказаў Рэзнікаў у інтэрв'ю выданню Politico.

Краіны НАТА ўжо некалькі месяцаў абмяркоўваюць, ці варта пасылаць сучасныя баявыя танкі, такія як нямецкія «Леапард» або «Абрамс» з ЗША. Афіцыйныя асобы ў Нямеччыне заявілі, што не будуць першымі, хто адправіць цяжкую бранятэхніку з-за боязі, што гэта можа быць расцэнена як эскалацыя прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Амерыканскія чыноўнікі, між тым, сцвярджаюць, што танкі «Абрамс» з'яўляюцца складанымі з пункту гледжання лагістыкі машынамі, якія будзе цяжка падтрымліваць на поле бою ва Украіне.

Нягледзячы на ўсе гэтыя праблемы, Рэзнікаў захоўвае аптымізм і адзначае, што многія з тых рэчаў, якія калісьці лічыліся забароненымі — беспілотнікі, ракеты і артылерыя — урэшце трапілі ва Украіну.

Неўзабаве пасля прызначэння міністрам абароны ў лістападзе мінулага года Рэзнікаў прыехаў у Вашынгтон і папрасіў «Стынгеры», але яму адказалі, што гэта немагчыма, сказаў ён у інтэрв'ю.

«Я спытаўся ў іх, чаму. Адказ быў такі: таму што гэта забаронена законам… і ёсць палітычныя пытанні. Затым у студзені, за месяц да ўварвання, мы атрымалі першую пасылку з Літвы. Гэта былі «Стынгеры», і мы атрымалі іх з дазволу ЗША. Так што для мяне гэта прыклад таго, што, калі вы чуеце, што гэта немагчыма, гэта не значыць, што гэта немагчыма ў будучыні».

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0