Уладзіслаў Багамольнікаў

«Учора майму былому сукамернiку, айцу Уладзіславу Багамольнiкаву, далі сёмы тэрмін на Акрэсціна, і, па маіх падліках, сядзіць ён ужо 89-я соднi. Пра гэта я даведаўся сёння днём.

Акрэсціна — гэта не турма, а ЦІП. Таму ўмовы там надзвычай жорсткія, нашмат горшыя за ўсе іншыя беларускія вязніцы і зоны. Гэта кшталту гаўптвахтаў былой савецкай арміі.

Але ж на Акрэсціна доўга і не сядзяць! Чалавек такіх умоў фізічна не вытрымлiвае. Ён памрэ. Так, я ведаю пра «каруселі». І пра тое, што на Акрэсціна сядзяць шмат-шмат тыдняў, таксама ведаю. І бачыў такіх. Але тры месяцы…

Да таго ж стан здароўя айца Уладзіслава пагоршаў. Нават калі я вызваляўся і ён паціснуў мне руку, то рука ў яго была нядужая, пальцы тонкія, усе костачкі ў іх чуваць… Дык гэта калі было!!! А цяпер?! Да таго ж, ён і галадоўку трымаў…

Уладзіслаў чалавек мужны, і трымаецца ён з годнасцю і моцна. Падтрымлівае іншых. Зрабіць яму яны нічога не могуць. Таксама прад'явіць яму па факце нічога не можна. Ну, адслужыў ён ліцію па Раману Бандарэнку — дык што? Гэта пастарскі абавязак…

Таму… яны яго забіваюць. Фізічна. Я скеміў гэта і напісаў. Я закрычаў ад болю і жаху! Так у іншым месцы забіваюць яны не першы месяц Міколу Статкевіча…

Так часам рабілася ў сярэднявечнай Візантыі — ужо вы мне паверце, я ведаю! Чалавека садзiлі ў вязніцу, трымалі ў невыносных умовах (хаця трохі кармілі), потым невылечна хворага выпускалі, а праз некалькі дзён ён паміраў. Так бы мовіць, «сам». І дзяржава тут ні пры чым…

Праваслаўнага свяшчэнніка айца Уладзіслава Багамольнiкава забіваюць на Акрэсціна. I я гэтаму сведка! Чуеце? — Сведка!

Алё, праваслаўнае святарства! Наступнымі будзеце вы! Алё, Ваша Свяцейшасць мітрапаліт Веніямін! Гэты грэх будзе і на Вашым сумленні…

Лёгачныя інфекцыі, на якія хварэе зараз Уладзіслаў, не вылечваюцца на раз-два. Я перхаю і праз месяц пасля вызвалення. Урач на Акрэсціна не аглядае пацыентаў, а размаўляе з імі праз прыадчыненую кармушку. На Акрэсціна няма шпіталя. Працэс можа прыняць неабарачальны характар.

Пра гэта трэба казаць, пісаць, крычаць! Праваслаўнага свяшчэнніка айца Уладзіслава Багамольнiкава забіваюць на Акрэсціна!

Чытайце таксама:

Сяргей Гаранін: Узаемадапамога і салідарнасць сёння зачыненыя ў камерах. Але яны захоўваюцца

«Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу». Мовазнаўца Гаранін напісаў пра свае суткі на Акрэсціна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Беларус / Адказаць
30.11.2022
Усе гэтыя жудасныя нквдшныя катавальнi павiнны быць разбураны, але перад гэтым праз нiх мусiць прайсцi сама ўся лукашэнкаўская свора - здраднiкаў i забойцаў беларускага народа!!!
0
Грышка / Адказаць
30.11.2022
Дай жа, Божа, айцу Уладзілаву моцнасьць цела, розуму й духу. Будзь ягоным спадарожнікам на крыжовым шляху. Аблягчы ягоныя пакуты. Вызвалі яго ад перасьледу. Папракні людзей, якія злоўжываюць ім. Амін.
25
няёмкае пытаннечка / Адказаць
30.11.2022
Беларус, вы сам праходзілі хоць праз якое катаванне? 
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру