Стала вядома, што жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў Viber у суполцы «Хвосцікі», створанай для дапамогі бяздомным жывёлам, «пакінула заклік узяць удзел у святкаванні адкрыцця хаткі для катоў з сумесным чаяваннем».
У пастанове суда адзначылі, што пры вызначэнні віду спагнання суддзя ўлічвала «характар і ступень грамадскай шкоднасці здзейсненага адміністрацыйнага правапарушэння, якое адносіцца, у адпаведнасці з КаАП, да катэгорыі грубых, накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве і дзяржаве».
Суддзя Юлія Вяршыніна арыштавала Алену Мірашнічэнка на 15 сутак.