Дзмітрый Рылаў і Дар'я Трэпава ў аўтазаку пасля акцыі 24 лютага. Фота: тэлеграм канал «ЛПР Пецярбург»

Дзмітрый Рылаў і Дар'я Трэпава ў аўтазаку пасля акцыі 24 лютага. Фота: тэлеграм канал «ЛПР Пецярбург»

Дзяўчыне 26 гадоў, яна з Санкт-Пецярбурга. Трэпава выдатна вучылася і здала АДЭ (адзіны дзяржаўны экзамен) па рускай мове на 100 балаў.

Пасля Дар'я вучылася на медфаку Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і падпрацоўвала ў Клініцы высокіх медыцынскіх тэхналогій імя Пірагова. У апошні час яна прадавала рэчы і аксэсуары праз інтэрнэт і даволі добра на гэтым зарабляла.

Трэпава прытрымлівалася антыпуцінскіх і антываенных поглядаў. Яна была зарэгістраваная на платформе «Разумнае галасаванне» Навальнага, а яшчэ падчас навучання скардзілася, што цягам лекцый яе аднагрупнікі «ўключаюць песні пуцінскіх спевакоў».

Таксама яна хадзіла на дэманстрацыі — у дзень пачатку вайны яе затрымлівалі падчас акцыі пратэсту. Яна атрымала 10 сутак арышту.

Муж дзяўчыны — лібертарыянец Дзмітрый Рылаў. У інтэрв'ю СМІ ён сказаў, што ўпэўнены, што дзяўчыну падставілі:

«Гэта поўнае трызненне. Яна была абсалютна ўпэўненая ў тым, што ў падарунку будзе знаходзіцца нейкая прылада, якая дазволіць атрымаць доступ да чалавека і наўрад ці будзе выяўленая адразу, а магчыма, ніколі. Але гэта дакладна не павінна была быць бомба».

Пасля пачатку вайны яны выехалі з Расіі і пераехалі ў Грузію, але праз паўгода дзяўчына вярнулася. Па звестках некаторых СМІ, яна на днях збіралася пакінуць Расію.

Чытайце таксама:

У піцерскай кавярні падарвалі прапагандыста Уладлена Татарскага. Выбухоўку, імаверна, схавалі ў падоранай залатой статуэтцы

«Усіх заб’ём, каго трэба, абрабуем. З Богам». Хто такі Уладлен Татарскі, якога падарвалі ў піцерскай кавярні

Затрымалі дзяўчыну, якую падазраюць у датычнасці да забойства Уладлена Татарскага

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
19
Абуральна
7