Дзяржаўнае агенцтва пакуль дае расплывістыя фармулёўкі перамен, якія чакаюць медыкаў і пацыентаў.
Так, на старшынь мясцовых органаў улады будзе ўскладзеная персанальная адказнасць за санітарна-тэхнічны стан будынкаў і збудаванняў устаноў аховы здароўя.
Міністэрству аховы здароўя дадзеныя даручэнні аб пераглядзе нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць медыцынскую і фармацэўтычную дзейнасць, аказанне платных медыцынскіх паслуг, з улікам правапрымяняльнай практыкі.
Што гэта значыць, не тлумачыцца, але паведамляецца, што, «у прыватнасці, неабходна скарэктаваць парадак дыспансерызацыі насельніцтва, скараціць тэрміны чакання высокатэхналагічных аператыўных умяшанняў і дыягнастычных даследаванняў».
Даручана таксама прыняць дадатковыя меры па рашэнні праблемы недахопу медыкаў, найбольш востры дэфіцыт якіх назіраецца ў сельскай мясцовасці, павышэнні якасці іх падрыхтоўкі і замацаванні на працоўных месцах. Якія гэта дадатковыя меры, невядома.
Але вядома, што «будзе перагледжаны парадак налічэння заработнай платы медработнікам з павелічэннем долі службовага акладу».
Гэтаксама далі даручэнні і па забеспячэнні распрацоўкі новых запатрабаваных медыкаментаў, павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці і пашырэнні наменклатуры айчынных лекавых прэпаратаў ды ўдасканаленні сістэмы кіравання фармацэўтычнай галіной.
Міжведамасная рабочая група да канца года прадоўжыць праверку сістэмы аховы здароўя, у тым ліку маніторынг вырашэння выяўленых праблемных пытанняў.
Даклады аб выніках праведзенай работы прадэманструюць Лукашэнку ў студзені 2024 года.
Чытайце таксама:
«Я не збіраўся капаць акопы». Медык з райцэнтра расказвае, чаму больш не вытрымаў
У Шклове звольнілі кіраўніка раённай бальніцы. Ëн заклікаў раўняцца на Лукашэнку





