Жыхароў Фрунзенскага раёна затрымалі мясцовыя аператыўнікі: 18– і 19-гадовы хлопцы знеслі з крамы 13 пар джынсаў. Іх агульны кошт пацягнуў на 700 рублёў. Крадзенае збіраліся прадаваць у інтэрнэце, як піша Blizko.by.

Яны аднеслі джынсы ў прымерачную, дзе знялі з іх магнітныя кліпсы. Хлопцы думалі, што пакінулі краму незаўважна, але неўзабаве іх затрымалі міліцыянты.

Затрыманых не прыцягвалі раней да адказнасці. Але цяпер яны сталі фігурантамі крымінальнай справы.

Чытайце таксама:

Пад Чавусамі 11-гадовы школьнік запякаў бульбу — згарэла пяць пабудоў

Дзевяцігадовы хлопчык спрабаваў самастойна распаліць мангал і атрымаў апёкі

У ДТЗ у Смалявіцкім раёне пацярпелі пяць чалавек

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0