Той самы тамограф падчас ягонага ўрачыстага адкрыцця

Той самы тамограф падчас ягонага ўрачыстага адкрыцця

«Камп’ютарны тамограф працаваў у тэставым рэжыме, потым адбылася тэхнічная паломка. У сувязі з тым, што апарат знаходзіўся на гарантыі, замену запчасткі — платы кіравання сталом — павінна забяспечыць прадпрыемства, якое займаецца абслугоўваннем апарата КТ».

Па словах лекара, фірма па абслугоўванні тамографа не можа своечасова адрамантаваць абсталяванне:

«у сувязі з санкцыямі, што ўведзены ў дачыненні Беларусі і Расіі, сітуацыя з пастаўкай дэталі ад завода вытворцы — кампаніі Siemens — зацягваецца.

Канешне, мы зацікаўленыя, каб як мага хутчэй вырашыць праблему і ў неабходнай колькасці аказваць такую запатрабаваную медыцынскую паслугу насельніцтву. А пакуль па медыцынскіх паказаннях адпраўляем пацыентаў па накіраванні ў іншыя ўстановы аховы здароўя для праходжання камп’ютарнай тамаграфіі».

Рэнтгенаўскі камп'ютарны 64-зрэзавы тамограф SIEMENS «SOMATOM.go.Up», як адзначае выданне bar24.by, быў набыты ў Ляхавіцкую цэнтральную раённую бальніцу за кошт цэнтралізаваных сродкаў Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Кошт апарата склаў 796 тысяч рублёў. Плюс да гэтага яшчэ 497 тысяч рублёў было выдаткавана з раённага бюджэту на рэканструкцыю памяшканняў у галоўным корпусе ЦРБ.

4 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё тамографа. Удзел у ім узялі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка і намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андрасюк.

У выніку апарат у Ляхавічах адпрацаваў толькі 4 месяцы.

Чытайце таксама:

Мінздароўя можа забараніць стаматалогіям выкарыстоўваць рэнтген. Праўда, не ўсім

У Мінздароўя распавялі пра сітуацыю з новым штамам каранавіруса «пірола» ў Беларусі

Мінздароўя расказала, колькі дзяцей са СМА ўжо атрымалі самы дарагі ў свеце прэпарат

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0