Сяргей Крыўчэня і Ігар Петран

Сяргей Крыўчэня і Ігар Петран

Выйшлі на волю палітвязні Сяргей Крыўчэня і Ігар Петран.

Сяргея Крыўчэню затрымалі 18 жніўня 2020 года. Палітвязень мае двух непаўналетніх дзяцей.

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Брэсце 10 жніўня 2020 года паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). 10 сакавіка 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Сяргею прызначылі 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Тэрмін ён адбываў у бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі «Брэсцкай вясны», на пачатку кастрычніка Сяргей выйшаў на волю. У зняволенні ён адбыў больш за 3 гады і адзін месяц.

Таксама на волю выйшаў жыхар Баранавіч Ігар Петран, асуджаны да 2 гадоў калоніі за каментар у «Аднакласніках». Тэрмін ён адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 5.

Чытайце таксама:

На волю выйшаў палітвязень Арсеній Чыжык

Палітзняволены Ігар Повараў выйшаў на волю

Экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук — на волі

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2