Патрыярх Кірыл. Фота: AP

Патрыярх Кірыл. Фота: AP

«Сапраўды, мы маем патрэбу ў большай колькасці людзей, гэта факт відавочны, яго ўсе прызнаюць: і палітыкі, і сацыёлагі. Але каб гэта было так, хтосьці там павінен працаваць рэальна, каб павялічвалася насельніцтва.

А насельніцтва можна павялічыць проста як рухам чароўнай палачкі. Калі гэтую праблему вырашым, калі навучымся адгаворваць жанчын ад здзяйснення аборту, адразу статыстыка пойдзе ўверх», — упэўнены Кірыл.

Тым самым ён падтрымаў ініцыятыву шэрага расійскіх рэгіёнаў забараніць «схіленне жанчын да здзяйснення абортаў» і заклікаў распаўсюдзіць прынятыя рэгіёнамі законы на федэральны ўзровень. Дагэтуль падобныя законы прынялі ў Мардовіі і Цвярской вобласці.

Паводле Кірыла, часам з розных прычын, у тым ліку і камерцыйных, лекары схіляюць жанчыну зрабіць аборт, аднак гэта, як адзначыў патрыярх, з'яўляецца злачынствам. 

Чытайце таксама:

Патрыярх Кірыл лічыць, што Расія засталася свабоднай дзякуючы ядзернай зброі

Патрыярх Кірыл заклікаў да мабілізацыі перад «сіламі зла»

Патрыярх Кірыл павіншаваў беларусаў. У віншаванні няма слова пра незалежнасць Беларусі

Клас
3
Панылы сорам
36
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
19