14 жніўня на цэнтральнай алеі сталічнага парка Чалюскінцаў пройдзе акцыя па пошуку гаспадароў для безнаглядных сабак і катоў (пачатак у 13.00). Акцыя арганізавана грамадскім аб’яднаннем абароны жывёл «Эгіда» і прымеркавана да Міжнароднага дня бяздомных жывёл (16 жніўня).

Як паведаміла БелаПАН валанцёр ГААЖ «Эгіда» Вольга Кур’ян, асноўная мэта акцыі — знайсці гаспадароў бяздомным жывёлам, якія знаходзяцца на папячэнні грамадскай арганізацыі. Усяго ў парк будуць прывезены 40 катоў і 60 сабак. Усе жывёлы здаровыя, большасць — прышчэпленыя і стэрылізаваныя. У парку таксама будзе працаваць ветэрынар, які бясплатна дасць уласнікам жывёл неабходную інфармацыю аб кармленні і доглядзе новага пітомца.

Як паведаміла Кур’ян, ахвотнікі стаць гаспадарамі жывёл павінны мець пры сабе дакументы. Наведвальнікі акцыі таксама могуць дапамагчы бяздомным сабакам і катам, пакінуўшы для іх у спецыяльнай палатцы корм, лекі, амуніцыю, пераноскі і іншае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?