Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заклікала Мінск вызваліць палітвязняў і пачаць дэмакратычныя рэформы, каб наблізіць краіну да Еўропы.

 ru.delfi.lt

ru.delfi.lt

Выступаючы сёння на сустрэчы Супольнасці дэмакратый у Вільні, спадарыня Клінтан сказала:

«Мы патрабуем, каб Беларусь вызваліла палітычных вязняў і ўступіла на шлях дэмакратычных рэформаў,
бо вельмі шкада беларускага народу, які знаходзіцца ў такім рэзкім кантрасце са сваімі суседзямі. І гэта нам нагадвае, што пабудова адзінай і свабоднай Еўропы ўсё яшчэ не закончаная».

У сустрэчы Супольнасьці дэмакратый у Вільні бяруць удзел прадстаўнікі больш чым 40 краінаў, у тым ліку прадстаўнікі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?