1 ліпеня Беларусь павысіла тарыф на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па сваёй тэрыторыі на 15,9% — да 1,9 долара за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласць 100 км.
Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Міністэрства эканомікі № 21 ад 24 лютага 2011 года.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, ад 8 чэрвеня 2004 года і методыкай вызначэння тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі.

З 1 студзеня 2011 года тарыф на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў складаў 1,64 долара за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласць 100 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?