23 кастрычніка ў Вялікай зале філармоніі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава адкрые Міжнародны фестываль мастацтваў «Беларуская музычная восень» канцэртам з твораў Сяргея Пракоф’ева (да 120-годдзя з дня нараджэння).
Творчасць вялікага кампазітара ХХ стагоддзя будзе прадстаўленая ў гэты вечар двума шэдэўрамі.

Балет «Рамэа і Джульета» — адзін з самых папулярных твораў кампазітара. У канцэрце Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра вечная гісторыя кахання будзе прадстаўленая ў музычна-літаратурным чытанні — прагучыць арыгінальная кампазіцыя па музыцы балета С. Пракоф 'ева і п’есе У. Шэкспіра, у выкананні якой возьмуць удзел артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Валянціна Гарцуева, Павел Харланчук, Алег Гарбуз.

У праграму вечара ўключаная таксама Сімфонія-канцэрт для віяланчэлі з аркестрам (1952) — апошні буйны твор кампазітара, створаны з удзелам Мсціслава Растраповіча. Дзякуючы музыку, які праз складанасць партытуры спачатку быў адзіным выканаўцам Канцэрту, гэтае сачыненне пасля трывала ўвайшло ў рэпертуар віяланчэлістаў-віртуозаў. У канцэрце 23 кастрычніка сольную партыю ў найскладанейшым і наватарскім творы Пракоф’ева выканае ураджэнец Львова, выпускнік Маскоўскай кансерваторыі, віяланчэліст, які пачаў сваю сольную кар’еру ў Чыкага і ўжо паспеў заваяваць сваім мастацтвам публіку ў Амерыцы, Расіі, Украіне, Паўднёвай Афрыцы, — Назар Джурын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?