Вось ужо другі месяц ідзе так званая газавая і нафтавая вайна паміж Менскам і Масквой. Чаму ж вы не надрукуеце матэрыялы 90‑х гадоў на гэтую тэму З.Пазьняка? Я сам добра памятаю тыя часы, і калі мне трапілі ўлёткі Народнага Фронту, я і сам добра не разумеў тады, што такое Чарнаморска‑Балтыйскі калектар . На вашым месцы я сабраў бы ўсе выступленьні Лукашэнкі з аднаго боку, а з другога — усё, што гаварыла, пісала, прапаноўвала наша апазыцыя. Стала б ясна, хто меў рацыю.

Па‑другое. На тэрыторыі Беларусі да гэтай пары захавалася больш за 400 старадаўніх паркаў. Яны розныя па сваёй плошчы, ад велічных садова‑паркавых ансамбляў Нясьвіжу, Гомеля да невялікіх паркаў пры маёнтках. Захаваліся ў рознай ступені. Час і чалавек робяць сваю справу, яны зарасьлі, зьдзічэлі, месцамі часткова высечаны і забудаваны, часам пераплянаваны і нярэдка ня ў лепшы бок. Колькі яны тояць цікавага, таямнічага і яшчэ многа чаго! Пішыце пра гэта.

Па‑трэцяе. У факсымільным выданьні «НН» за 1910 год «Лісты з дарогі» Ядвігіна Ш. — 16 лістоў. З падарожжа майго земляка пешшу зь Вільні ў Карпілаўку. От каб хто праехаў, прайшоў праз 100 гадоў той жа дарогай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?