Дакаціліся! Такой разрухі я даўно не бачыў. Дзякуй Богу, замежнікаў у самалёце было толькі трое.
Беларусь — маленькая і небагатая краіна, таму мне зразумела, чаму «Белавія» купляе патрыманыя Боінгі. Калі за тэхнікай сачыць, то і не новы самалёт можа быць цалкам прэзентабельным. Таму, у адрозненне ад шматлікіх скептыкаў, я з самага пачатку цалкам пазітыўна ўспрымаў дзеянні беларускай кампаніі, што робіць стаўку хоць і не на новыя, але ўсё ж Боінгі і CRJ.
Але так атрымалася, што мне доўга не ўдавалася палётаць на Боінгах кампаніі «Белавія». Лётаю нячаста, і неяк увесь час мне трапляўся добры бюджэтны варыянт авіякампаніі AirBaltic. А тут праз некалькі гадоў пасля куплі знакавых для «Белавіі» Боінгаў мне нарэшце выпала «шчасце» на іх палётаць. Я добразычліва чакаў гэтага моманту. Прадстаўляючы, што вось зараз зайду ў беларускі Боінг, хай не новы, але дагледжаны, прэзентабельны, надзейны. Але з першых крокаў мяне чакала глыбокае расчараванне.
Яшчэ праходзячы міма
Зашмальцаваныя, ужо нават незразумела якога колеру, абадраныя і парваныя ў многіх месцах скураныя крэслы салона ніяк не цягнулі на прэзентабельны выгляд.Такое адчуванне, што іх не чысцілі вельмі, вельмі, вельмі, вельмі, вельмі даўно. Калі наогул
Амаль усе ручкі крэслаў дэфармаваныя і таксама зашмальцаваныя, а месцамі на іх проста вісіць бруд. Вечкі паліц багажу, што былі калісьці белымі, таксама даўно страцілі свой колер і пакрыліся пластом бруду. Гэта салон старога патрапанага бульдозера, але ніяк не самалёта.
Мне трапілася месца ля аварыйнага выхаду. Я глянуў на яго і яшчэ больш засумаваў. Ручкі дзвярэй абшарпаныя, абіўка абадраная — такое адчуванне, што гэты самалёт цярпеў бедства некалькі сотняў разоў, таму аварыйны выхад такі.
Ну добра аварыйны выхад — усякае бывае. Але і дыван на падлозе салона таксама ўвесь у разводах і плямах, а крэсла перада мной залітае ежай. Самалёт наогул не прыбіраюць?
Я вось пра што адразу падумаў: любы пакупнік машыны ў першую чаргу глядзіць салон. Калі ўладальнік не можа падтрымліваць у чысціні салон, то можна не сумнявацца: да рухавіка, падвескі і ўсіх астатніх вузлоў у яго сапраўды рукі не дайшлі. Такую машыну лепш не купляць. Салон у Боінга «Белавіі» быў такі, што мне ўпершыню стала страшна ляцець, а пра тое, у якім стане ўсе астатнія вузлы самалёта, і думаць не хацелася.
Я пачаў сябе супакойваць. Крызіс, у «Белавіі» няма сродкаў, каб перацягнуць крэсла і заслаць новы дыван, а прыбіральшчыца, напэўна, не ў настроі была.
Ну добра, няма сродкаў на перацяжкі крэслаў, але пачысціць іх ад бруду можна было? Ці хімчыстка салона «Белавіі» таксама не па кішэні?
Дзеля эксперыменту ўжо ў палёце я ўзяў вільготную сурвэтку, якую дае пасажырам кампанія, і пацёр ёю крэсла перада мной. Скрозь тоўсты пласт тлушчу і бруду хутка паказаўся сапраўдны колер крэслаў. Аказваецца, яны блакітныя! І чысцяцца вельмі нават лёгка! Праўда, маленькай сурвэткі хапіла толькі на невялікі ўчастак крэсла. Але паказаўшы свой праўдзівы блакітны колер, яно ўсяліла ў мяне надзею, што яшчэ не ўсё страчана.
Дарагія мае беларусы, каб нам усім не чырванець перад замежнікамі, давайце ўсе разам адмыем самалёты «Белавіі», а заадно і імідж краіны.Для гэтага нічога асаблівага не трэба: проста выкарыстоўвайце вільготныя сурвэткі, якія «Белавія» дае вам падчас палёту, па прамым прызначэнні, як я. Глядзіш, праз пару месяцаў, ну можа праз паўгода ці год, мы адмыем нашы любімыя Боінгі.